За паўгода ў Беларусі абавязковая маркіроўка была нанесена на 1,2 млн ювелірных вырабаў, паведамляе БелТА.
Паўгода таму ў ювелірнай індустрыі Рэспублікі Беларусь пачаўся новы этап — абавязковая маркіроўка ўсіх вырабаў (указ Прэзідэнта № 378 ад 21 кастрычніка 2025 года).
Як адзначылі ў Мінфіне, усяго за 6 месяцаў нанесена сродкаў ідэнтыфікацыі на 1,2 млн вырабаў, з іх вытворцамі — 555 тыс. вырабаў, імпарцёрамі — 286 тыс. вырабаў, астаткі на складах — 319 тыс. вырабаў, камісійныя і канфіскаваныя тавары — 2 тыс. вырабаў.
Рэалізавана і выведзена з абароту 800 тыс. прамаркіраваных ювелірных вырабаў.
Усяго з моманту запуску сістэмы прамаркіравана больш як 5,4 млн адзінак. За чатыры гады тэсціравання было прамаркіравана больш як 4,2 млн вырабаў.
«Увядзенне маркіроўкі — эфектыўны шчыт ад падробак і шэрых схем. Кожны нанесены код робіць наш рынак больш бяспечным для спажыўца і больш справядлівым для добрасумленных вытворцаў», — адзначылі ў Мінфіне.