Top.Mail.Ru
162

За­меж­ная чы­гу­нач­ная тэх­ні­ка пра­вер­ку ма­ра­за­мі не прай­шла

Сыш­лі з марш­ру­ту

Гаворка ідзе пра дызель-цягнікі вытворчасці польскай кампаніі PESA серыі ДП6, якія працавалі на некаторых маршрутах міжрэгіянальных ліній бізнес-класа і якія з 5 лютага замянілі на саставы, сфармаваныя з вагонаў лакаматыўнай цягі. 

Гэта закранула цягнікі №№ 704/703, 712/711 і 714/713, якія ідуць па маршруце Мінск — Віцебск — Мінск.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі праінфармавалі, што часова замяніць саставы прыйшлося таму, што імпартная тэхніка проста не вытрымала цяперашнюю складаную і суровую беларускую зіму.

Беларуская чыгунка аператыўна рэагуе на змяненне ўмоў надвор'я: пры неабходнасці на маршрутах замяняецца рухомы састаў, на пастаянным кантролі знаходзіцца і яго стан. Перад выхадам у рэйс праводзіцца тэхнічны агляд, у тым ліку правяраецца гатоўнасць працы пры нізкіх тэмпературах. Было выяўлена, што частка польскіх цягнікоў не адаптаваная да кліматычных рэалій Беларусі. Такім чынам, запэўніванні аб тым, што еўрапейская тэхніка «гарантуе» даўгавечнасць і камфорт, разбілася аб банальныя маразы — цягнікі патрабуюць дадатковую адаптацыю.

На БЧ таксама паведамілі, што пасля завяршэння рамонтных работ дызель-цягнікі польскай вытворчасці будуць вяртацца на маршруты. У прыватнасці, адновіцца іх курсіраванне ў зносінах Віцебск — Мінск — Віцебск замест саставаў, сфарміраваных з вагонаў лакаматыўнай цягі. 16 лютага 2026 года такія змены закрануць цягнікі № 704 Мінск — Віцебск, № 712/711 Мінск — Віцебск — Мінск і № 713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск. Пачынаючы з 17 лютага 2026 года, цягнікі № 704/703, № 712/711 і № 714/713 Мінск — Віцебск — Мінск будуць абслугоўвацца маторавагонным рухомым складам серыі ДП6. Звернута ўвага пасажыраў на тое, што ў сувязі з гэтымі перастаноўкамі можа здарыцца збой у куплі білетаў. Аднак тыя білеты, што былі аформленыя да 10 лютага на цягнікі з вагонамі лакаматыўнай цягі, застануцца сапраўднымі на паездкі ў складах серыі ДП6.

Алена ВІНАГРАДАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю