Top.Mail.Ru

За год у краiне выкарыстоўваюць каля 3,2 мiльёна тон умоўнага палiва з уласных энергарэсурсаў

Галоўныя задачы, якiя стаяць перад энергетычным комплексам, заключаюцца ў знiжэннi энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту i росце электраспажывання. Аб гэтым заявiў намеснiк старшынi Дзяржстандарта — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Вiталь Крэцкi.


«За пяцiгодку — з 2021-га па 2025 гады — паказчык па знiжэннi энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту быў выкананы — на 2,6 % менш за ўзровень 2020 года, — прывёў лiчбы Вiталь Крэцкi. — Калi прааналiзаваць больш працяглы перыяд, то ў адносiнах да 2000 года энергаёмiстасць нашага ВУП скарацiлася больш чым удвая. Пры росце ВУП у 2,4 раза павелiчэнне валавога спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў склала ўсяго 10 %. Атрыманыя вынiкi адлюстроўваюць зладжаную працу ўсiх галiн эканомiкi па кiрунку энергазберажэння».

Iмпульс да развiцця

Было адзначана, што працягваецца ўстойлiвае эканамiчнае развiццё нашай краiны, пры гэтым спажыванне энергарэсурсаў застаецца ўмераным, хоць, па прагнозах экспертаў, i будзе паступальна расцi. Гэта звязана ў першую чаргу з iмпульсам да развiцця галiн эканомiкi, якiя актыўна спажываюць электраэнергiю, сярод iх — электратранспарт, новыя тэхналогii. Вiталь Крэцкi таксама дадаў, што Дэпартамент па энергаэфектыўнасцi адказны за выкананне мiжгалiновага комплексу мер па павелiчэннi ў краiне электраспажывання, якi паспяхова выконваецца.

«За кошт строгага прытрымлiвання плану i выканання прадугледжаных iм мерапрыемстваў летась нам удалося павялiчыць электраспажыванне ў краiне на 1,2 млрд кВт•г. Да 2030-га ў планах прырасцi на 4 млрд кВт•г дзякуючы рэалiзацыi звыш 280 мерапрыемстваў», — анансаваў Вiталь Крэцкi.

Па даных Сусветнага банка, iнтэнсiўнасць знiжэння энергаёмiстасцi ВУП Беларусi значна вышэй, чым у краiнах-партнёрах па ЕАЭС. За два дзясяткi гадоў наша дзяржава знiзiла энергаёмiстасць ВУП на 51,6 %, тады як, напрыклад, Кыргызстан — на 17 %, а Расiя — амаль на 30 %.

Перспектыўныя пелеты

Асноўным iнструментам ўключэння ў энергабаланс мясцовых вiдаў палiва застаецца будаўнiцтва, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iнфраструктуры. На дадзены момант 65 % са звыш 11,3 тысячы крынiц пераведзены на ўласныя энергарэсурсы. У год у Беларусi выкарыстоўваюць каля 3,2 мiльёна тон умоўнага палiва з уласных энергарэсурсаў, гэта эквiвалентна замяшчэнню каля 3 мiльярдаў кубiчных метраў прыроднага газу. I праца ў гэтым кiрунку, па словах кiраўнiка дэпартамента, будзе працягнута.

«Асобная ўвага з боку ўрада ўдзяляецца ўключэнню ў баланс эфектыўнага з пункту гледжання аўтаматызацыi працэсаў вiду палiва — драўняных палiўных гранул, — звярнуў увагу Вiталь Крэцкi. — У краіне прынялi шэраг мер, якiя стымулююць насельнiцтва выкарыстоўваць гэты вiд палiва, i апошнiм часам мы назiраем рост попыту на адпаведныя катлы. Нягледзячы на тое, што меры, якiя павышаюць эканамiчную прывабнасць пелет, пачалi дзейнiчаць толькi ў маi мiнулага года, у 2024-м насельнiцтвам набыта 166 катлоў, а ўжо сёлета ў першым квартале — 65 такiх установак. Катлы цалкам аўтаматызаваныя, што робiць iх вельмi зручнымi ў выкарыстаннi».

Так, для арганiзацый камунальнай формы ўласнасцi мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi i арганiзацый, якiя ўваходзяць у сiстэму мiнiстэрстваў архiтэктуры i будаўнiцтва i энергетыкi, устаноўлена знiжаная цана на пелеты — 160 рублёў за тону, а для насельнiцтва — 50 рублёў. Акрамя таго, з красавiка мiнулага года катлы i гарэлкi беларускай вытворчасцi, якiя працуюць на пелетах, насельнiцтва можа купляць па льготных умовах, з прадастаўленнем крэдытаў. А ў снежнi 2024-га быў падпiсаны ўказ, якi прадугледжвае кампенсацыю грамадзянам да 40 % кошту адпаведнага кацельнага абсталявання.

Усе раёны краiны газiфiкаваныя, разам з тым Мiнэнерга праводзiць значную працу па электрыфiкацыi населеных пунктаў, але, як вiдаць з прыведзенай статыстыкi, не адмаўляюцца беларусы i ад традыцыйнага драўнянага палiва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю