У выніку паводак у Тайландзе загінулі 19 чалавек, 23 пацярпелі.
У ведамстве адзначаецца, што большасць смерцяў адбылася з-за ўтаплення і паражэння электрычным токам.
Міністр аховы здароўя Патана Прамфат заявіў аб пашкоджанні 49 медыцынскіх устаноў, 22 з якіх поўнасцю закрыліся. Ён аб’явіў аб мерах рэагавання ў сувязі з магутнымі паводкамі, якія ўключаюць павышаную гатоўнасць бальніц да прыёму пацярпелых, дастаўку лякарстваў, дапамогу неабароненым жыхарам.
У выніку стыхіі аказаліся затоплены населеныя пункты, дарогі і гандлёвыя цэнтры. Паводкі яшчэ захоўваюцца ў 28 правінцыях, уключаючы Бангкок, у асноўным у цэнтральнай, паўночнай, усходняй і паўночна-ўсходняй частках Тайланда. Увогуле бедствы закранулі 42 правінцыі і 1,8 млн чалавек.