З-за падтапленняў у сталіцы ёсць перабоі ў руху грамадскага транспарту. Пра гэта БелТА паведамілі ў ДП «Мінсктранс».
Так, па вул. Няміга ў абодвух напрамках адбыўся прыпынак руху тралейбусаў на маршрутах № 29, 37, 40, 46, 53. Таксама прыпынены рух трамваяў па вул. Арлоўскай і Старавіленскім тракце ў напрамку вул. Казлова.
Па вул. Арлоўскай, пр. Пераможцаў у абодвух напрамках з-за падтаплення адбыўся прыпынак руху тралейбусаў на маршрутах № 10, 39, 77 і аўтобусаў на маршрутах № 1, 11, 44, 44д, 73, 91, 119с, 133.