Top.Mail.Ru
289

З-за неспрыяльных умоў надвор’я выстаўка на Кургане Славы перанесена з суботы на нядзелю

З-за неспрыяльных умоў надвор’я выстаўка на Кургане Славы перанесена на 27 ліпеня. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага аблвыканкама. 


Прычынай адмены выстаўкі на Кургане Славы ў суботу, 26 ліпеня, з’яўляюцца неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Мерапрыемствы пройдуць у нядзелю, 27 ліпеня.

Як паведамлялася раней, у гэтыя выхадныя на выстаўцы можна будзе ўбачыць дасягненні Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага і Уздзенскага раёнаў. Прадукцыю прадставяць такія прадпрыемствы, як «Салігорская птушкафабрыка», «Купалінка», «Калінка» і «Беларуськалій».

Можна будзе таксама наведаць выстаўку жывёл ад аграсядзібы «Гаспадыня» з дэгустацыяй сыроў уласнай вытворчасці і прагуляцца па кірмашы, на якіх свае работы прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Арганізатары падрыхтуюць канцэртную праграму. А аматараў актыўнасцей чакаюць міні-гольф, гарадошны спорт і дзіцячая гульнявая пляцоўка з рухомымі і настольнымі гульнямі.

Наведаць выстаўку можна з 11:00 да 16:00.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю