Top.Mail.Ru
89

З’явіўся «лічбавы памочнік» аб дзейнасці прафсаюза

З ініцыятывай стварэння «мабільнага памочніка» выступіў Маладзёжны савет Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ».



Праект уяўляе сабой чат-бот у месенджары Тэлеграм і закліканы спрасціць доступ работнікаў да важнай і актуальнай інфармацыі аб дзейнасці галіновага прафсаюза. У цэлым інфармацыйны бот змяшчае 7 актуальных блокаў, сярод якіх, напрыклад, «Сацыяльнае партнёрства», «Ахова працы», «Прававая абарона», «У дапамогу прафактыву», «Аздараўленне і турызм», «Зніжкі членам прафсаюза». Карысныя дакументы, спасылкі, тлумачэнні — па запыце робат імгненна выдасць патрэбную інфармацыю.

Як адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» Валерый Курсевіч, сёння людзям важна атрымліваць неабходную інфармацыю хутка і ў зручнай форме. Змест інфармацыйнага памочніка фарміраваўся з апорай на вопыт работы пярвічных прафсаюзных арганізацый і тыя пытанні, з якімі да прафсаюза часцей за ўсё звяртаюцца работнікі.

Маладзёжны савет галіновага прафсаюза плануе актыўна развіваць праект: функцыянал робата плануецца пашыраць, а яго змест — рэгулярна дапаўняць новай карыснай інфармацыяй, у тым ліку і ў відэафармаце.

Доступ да «мабільнага памочніка» — @Belprofmash_Bot — ужо адкрыты для ўсіх зацікаўленых.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю