Top.Mail.Ru

З якімі чаканнямі дэлегаты паўднёва-ўсходняга рэгіёна адправіліся на УНС

Два дні насычанай працы, абмеркаванне найважнейшых пытанняў развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы, прыняцце лёсавызначальных рашэнняў для краіны... У прадчуванні найважнейшай палітычнай падзеі ў жыцці кожнага беларуса незалежна ад узросту, прафесіі, месца жыхарства, дэлегаты Гомельшчыны адправіліся ў сталіцу нашай рэспублікі, каб прыняць удзел у пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.


Калона аўтобусаў для адпраўкі дэлегатаў VII ВНС паўднёва-ўсходняга рэгіёна стартавала ад Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Так, разам як адна вялікая каманда ў Мінск адправіліся дэлегаты VII УНС, якія прадстаўляюць усе сферы Гомельшчыны — прамысловасць, сельскую гаспадарку, вышэйшую і сярэднюю адукацыю, будаўніцтва, лясную гаспадарку, ахову здароўя, мясцовыя органы ўлады і Саветы дэпутатаў.

З пачуццём датычнасці да па-сапраўднаму гістарычнай падзеі ў жыцці краіны адправілася ў сталіцу дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, намеснік кіраўніка адміністрацыі па кіраванні маёмасцю ДУ «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» Антаніна Яжова.


— Я была дэлегатам першага Усебеларускага народнага сходу. У мяне ёсць і гадзіннік, падораны Прэзідэнтам — гэта таксама была незабыўная падзея, — падзялілася дэлегат. — Зараз, калі УНС — галоўны орган народаўладдзя, пасяджэнне — найважнейшая падзея для кожнага беларуса, таму што будуць прыняты вельмі важныя дакументы. Папярэдне яны былі нам усім прадастаўлены для вывучэння, абмяркоўвалі іх у сваіх працоўных калектывах. Адзначу, што праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады — канкрэтны і прапрацаваны дакумент, дзе зроблены аналіз дасягнутых вынікаў і вызначаны сем прыярытэтаў. І гэта не сухія лічбы, бо кожны чалавек можа знайсці сябе ў гэтым дакуменце.

Прадстаўнік маладога пакалення прамыслоўцаў Гомельшчыны, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, інжынер-тэхнолаг інструментальнага цэха ААТ «Рэчыцкі мяцізны завод» Арцём Лапацін падзяліўся, што яго з наказам плённа папрацаваць, годна прадстаўляць свой рэгіён праводзіла фактычны ўся родная Рэчыца. 


— Напярэдадні ўсе калегі, родныя, знаёмыя патэлефанавалі, каб пажадаць плённай працы. Казалі, што будуць абавязкова глядзець трансляцыю пасяджэння, — распавёў малады інжынер. — Бацькі, калі мяне толькі абралі дэлегатам, былі ў поўным шоку. І дагэтуль яшчэ не могуць паверыць, бо гэта такі гонар. Адказваю звычайна ўсім, што ў Беларусі ўсё магчыма. Дзверы для ўсіх маладых людзей адчыненыя. Калі ты ініцыятыўны, патрыятычны чалавек, то, канешне, уся краіна табе ідзе насустрач. Так і атрымалася. Калектыў у нас на заводзе ў асноўным малады, вырашыў, што менавіта я павінен прадстаўляць інтарэсы завода і раёна.

І, вядома, гэта вялікая адказнасць — прадстаўляць і свой завод, і Рэчыцкі раён. І мы, дэлегаты не маем права падвесці, бо людзі на нас разлічваюць.

Усе беларусы знаходзяцца ў чаканні выступлення кіраўніка дзяржавы. Будзе вельмі моцнае, фундаментальнае і праграмнае выступленне, за якім уважліва будзе сачыць увесь свет. У гэтым пераканана дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, дырэктар ДУ «Музейна-мастацкі цэнтр г. Гомеля» Людміла Шымбалёва. Людміла Міхайлаўна прадстаўляе ва УСН грамадзянскую супольнасць — Беларускі саюз жанчын.


— На этапе падрыхтоўкі да гэтай важнай палітычнай падзеі, ва ўсіх калектывах прайшлі абмеркаванні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Трэба сказаць, што, вядома, цяперашняе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу — падзея па-сапраўднаму гістарычная, бо ўпершыню на УНС прымаецца праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця. Такога яшчэ не было. І вельмі важна, што ўсе гэтыя рашэнні не проста з’явіліся самі па сабе, бо праект праграмы абмяркоўваўся ў калектывах, задаваліся пытанні, хтосьці выходзіў са сваімі прапановамі. І вось усё гэта акумулявалася і ў выніку вынесена на абмеркаванне. Пераканана, што пасля плённай работы ў складзе VII УНС кожны з нас вернецца на свае працоўныя месцы і будзе працаваць яшчэ лепш, каб галоўная мэта Праграмы — паляпшэнне якасці жыцця, дабрабыту народа — была дасягнута, — падкрэсліла дэлегат. 

«Еду з баявым настроем, нацэлена на прадукцыйную працу»: тым, з якімі самымі шчырымі эмоцыямі — захаплення, інтарэсу, даверу — едзе ў сталіцу на пасяджэнне падзялілася дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, настаўніца хіміі Вуцеўскай сярэдняй школы Добрушскага раёна Вольга Савянок. Педагог распавяла, што яе ў дарогу з самымі добрымі пажаданнямі праводзілі не толькі родныя, калегі, але і любімыя вучні. 


— У нас працуе «Школа актыўнага грамадзяніна», і я часта прыходжу туды ў якасці запрошанага госця і абавязкова расказваю дзецям пра Усебеларускі народны сход, — дадала дэлегат. — Чакаю выступлення Прэзідэнта, станоўчых эмоцыямі і дзейснай працы. Упэўнена, што так абавязкова і будзе.

Добрага працоўнага настрою і плённай працы дэлегатам усіх рэгіёнаў краіны перадаў і дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці, рэктар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога Артур Пуцята.


— Еду з прадчуваннем гістарычнай падзеі, таму што сёння свет развіваецца дастаткова турбулентна, і спланаваць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяць гадоў у такіх умовах — гэта, вядома, вельмі складана. Мне, як кіраўніку ўстановы адукацыі, праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады дакумент вельмі блізкі, бо я ўбачыў у ім фактычна праграму развіцця ўніверсітэта на бліжэйшыя пяць гадоў. Мы якраз зараз ёю займаемся. Праграма — гэта, па сутнасці, падмурак для таго, каб закласці далейшае развіццё. Прычым трэба сказаць, што яна ўжо пачала выконвацца, таму што заўважны шэраг стратэгічных дакументаў па сістэме інжынернай вышэйшай адукацыі, якія ўжо працуюць, і, мусіць, апераджальнымі тэмпамі фарміруюць умовы для выканання мэтавых паказчыкаў той Праграмы, якая будзе разгледжана і зацверджана, — выказаў упэўненасць дэлегат.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю