У 2025 годзе ў беларускіх санаторыях праходзілі аздараўленне жыхары 80 краін. Аб гэтым расказаў журналістам перад рэспубліканскай нарадай на тэму «Вынікі работы сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва ў 2025 годзе і асноўныя задачы на 2026 год» дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, паведамляе БелТА.
«У 2025 годзе да нас у санаторыі прыехалі жыхары 80 краін. У папярэднім годзе колькасць краін складала 68. Мы бачым дынаміку», — канстатаваў Генадзь Балбатоўскі. Ён звярнуў увагу, што геаграфія самая шырокая. Генадзь Балбатоўскі дапоўніў: «Таксама колькасць замежнікаў дасягнула свайго максімуму. Лічба склала амаль 260 тысяч».
«На сённяшні момант удзельная вага найбольшая — гэта нашы ўсходнія суседзі (Расія. — Заўв. БелТА), — расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. — З-за пэўных прычын, яшчэ пачынаючы з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, якая была ў ковід, скараціўся паток з заходняга напрамку. Тым не менш геаграфія пашыраецца, аб гэтым сведчаць лічбы. Дынаміка ёсць і па ўсіх краінах СНД. Якая б ні была рыторыка палітыкаў заходніх краін, мы бачым устойлівы стабільны попыт і сярод жыхароў гэтых краін, асабліва нашых суседзяў (гэта прыбалтыйскія краіны і Польшча), ён дастаткова стабільны, нягледзячы на ўсе перашкоды, перашкоды, якія сёння выбудоўваюць палітыкі».
Паводле слоў Генадзя Балбатоўскага, для сферы ў гэтым кірунку ёсць перспектывы для развіцця.