Top.Mail.Ru
135

«З выгляду так сабе дзядзечка, дзядок». У чым галоўны сакрэт папулярнасці Шагала?

Экскурсавод Сафія Мачарашвілі падзялілася, у чым, на яе думку, заключаецца папулярнасць мастака Марка Шагала, перадае БелТА.



Разважаючы пра складаны шлях Марка Шагала, Сафія Мачарашвілі адзначыла, што ён як асоба і мастак у асноўным фарміраваўся ў дзяцінстве і юнацтве. «Потым, вядома, перайшло ў сталы ўзрост. Як ён сям’ю перавозіць у Парыж з Пецярбурга. Ён разумеў, што так трэба. Потым прыходзіць іншы абсалютна час і ён разумее, што з Парыжа яны дакладна з’едуць у Расію. Ён гэта разумеў і казаў Маі Міхайлаўне Плісецкай. Узрост тут зусім не адыгрывае ніякага значэння. Вы падумайце, нарадзіцца ў сям’і, дзе дзевяць дзяцей, напаўгалоднае жыццё, напаўадукаваныя або зусім малаадукаваныя бацькі, але бацькоў ніхто не адважыцца асудзіць, — сказала яна. — У яўрэйскіх сем’ях вельмі шмат усялякіх традыцый. І Марк, я думаю, не адыходзіў ад гэтага, хоць любіў розныя гарады і краіны, і людзей».

Экскурсавод заўважыла, што выдатны беларускі і яўрэйскі жывапісец, педагог, ключавая фігура «яўрэйскага рэнесансу» ў мастацтве пачатку XX стагоддзя Юрый (Юдэль) Пэн падарыў свету партрэт Марка Шагала: «Пры яго росце, пры яго не нейкай надзвычайнай прыгажосці... Але калі яго маляваў Юрый Пэн — настаўнік Марка, гэта выклікае захапленне. Гэтая работа вісіць у нас у мастацкім музеі Юрыя Пэна. Мастак, заснавальнік школы Віцебскай, вось ён якога нам Шагала падарыў».

Адказваючы на пытанне аб тым, у чым заключаецца сакрэт велізарнай папулярнасці Марка Шагала, Сафія Мачарашвілі сказала: «Ва ўсіх кніжках напісана адно — свабода, любоў. Ён быў вольны чалавек. Ён умеў любіць». Яна таксама прывяла словы літаратурнага крытыка і публіцыста Адама Мальдзіса пра Марка Шагала: «Мастак, які праславіў Віцебск на ўвесь свет».

«З выгляду так сабе дзядзечка, дзядок. А на самай справе — глыба. Мая Міхайлаўна Плісецкая не ўяўляла, неймаверна, як гэта яна не будзе пазіраваць. Колькі ён скажа, столькі і будзе пазіраваць, — адзначыла экскурсавод. — Яны вельмі сябравалі. І яна ў сваёй кнізе кажа: «Я вас вельмі люблю, Марк Захаравіч».


Сафія Мачарашвілі звярнула ўвагу і на атмасферу, створаную ў музеі Марка Шагала ў Віцебску: «Проста лялька, такі цудоўны, такі маленькі і ўтульны. І там ты дакладна адчуваеш, што ты ў доме, у сям’і, што дзесьці тут тата, мама, ён, дзеці. Там гэта адчуваеш, менавіта ў гэтых пакоях. Са мной такое было».

Напрыканцы экскурсавод адзначыла, што беларусы цэняць, што Марк Шагал нарадзіўся менавіта ў Беларусі. «За асабістай славай стаіць прэстыж усёй нацыі», — сказала яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю