Top.Mail.Ru
88

З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 20 узгаранняў

З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса ўжо зарэгістравана 20 выпадкаў узгаранняў — агульная плошча ачагоў склала 8,9 га. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У многіх лясгасах краіны ўжо афіцыйна аб’явілі аб адкрыцці пажаранебяспечнага сезона. Чакаецца, што да канца сакавіка гэта зробяць усе ўстановы галіны.

Паралельна ў лясгасах працягваюцца агляды гатоўнасці. Праводзіцца комплексная практычная праверка працаздольнасці і гатоўнасці да неадкладнага прымянення ўсёй супрацьпажарнай тэхнікі і спецыялізаванага абсталявання, зладжанасці дзеянняў членаў лесапажарных брыгад з кожнага лясніцтва. 

У аглядах бяруць удзел спецыялісты Мінлясгаса і ДВЛГА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю