Top.Mail.Ru
272

З Мінска на востраў Фукуок — адкрыўся новы авіярэйс

11 кастрычніка Беларусь упершыню атрымала прамы рэйс на в’етнамскі курортны востраў Фукуок. Цяпер шлях з Мінска да трапічных пляжаў з празрыстай вадой займае каля дзесяці гадзін, адлегласць — больш за восем тысяч кіламетраў.

Як адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі «Белавія» Глеб Пархамовіч, пасажырам прапануецца двухразовае гарачае харчаванне, нормы ручной паклажы складаюць 5 кілаграмаў, багажу — 23 кілаграмы для эканомкласа і 32 — для бізнес-класа. «Першыя рэйсы запоўненыя цалкам, цікавасць да напрамку высокая, загрузка, паводле дадзеных тураператараў, застанецца такой прынамсі да вясны», — паведаміў ён.

Новы маршрут стаў чарговым крокам у развіцці беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва і пашырэнні геаграфіі палётаў «Белавія».

Міхаіл Данілковіч


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю