Top.Mail.Ru
105

З галалёдзіцай і снегам у Беларусі змагаюцца амаль 3,4 тыс. работнікаў ЖКГ

З галалёдзіцай і снегам у Беларусі змагаюцца амаль 3,4 тыс. работнікаў ЖКГ, паведамілі БелТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.



Сёння месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

У начны і ранішні час на вуліцах краіны для прыборкі снегу і пасыпкі процігалалёднымі матэрыяламі дарог, тратуараў, прыпынкаў грамадскага транспарту выкарыстоўваліся 855 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 223 раскідвальнікаў пяску і солі, 331 снегаўборачная машына, 301 машына для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. 

Таксама задзейнічаны больш за 3390 работнікаў ЖКГ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю