Top.Mail.Ru

З'езд вучоных Беларусі плануецца правесці ў другой палове 2026 года або ў пачатку 2027-га

З’езд вучоных Беларусі плануецца правесці ў другой палове 2026 года або ў пачатку 2027-га. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік, паведаміла БелТА.


«Абмяркоўваўся 2026 год. Альбо пачатак 2027-га. Пакуль гаворка ідзе (мы рыхтуем з’езд), што гэта другая палова 2026 года. Але гэта залежыць ад графіка Прэзідэнта і ў нейкай меры ад нашай паваротлівасці — ці здолеем мы сфарміраваць выразную стратэгію развіцця айчыннай навукі, што можна абмяркоўваць на з’ездзе. Тут жа пытанне не ў тым, што сабрацца і пагаварыць. З’езд павінен прымаць стратэгічныя рашэнні, якія павінны быць вывераныя і падрыхтаваныя», — сказаў кіраўнік НАН. 

Як паведамлялася, у Прэзідэнта Беларусі адбылася нарада, на якой быў разгледжаны праект указа аб удасканаленні навуковай дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка выказаў шэраг заўваг па дакуменце. У цэлым праект указа падтрыманы, але асобныя палажэнні яшчэ трэба будзе дапрацаваць. 

«Усе гэтыя пытанні, якія яшчэ ёсць у Акадэміі навук, у вучоных у цэлым, павінны быць вырашаны да з’езда вучоных», — адзначыў на нарадзе Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю