Для пікніка падыдуць закускі, зручныя ў транспарціроўцы, устойлівыя да цяпла і прыдатныя да ўжывання без сталовых прыбораў: канапе, рулецікі, сэндвічы і брускетты.
У якасці асновы для сэндвічаў і брускет можна выкарыстоўваць чыябату (яна не размакае), цэльназерневы хлеб, а для невялікіх сэндвічаў — багет і тоставы хлеб. Калі ў планах прыгатаваць ролы ці рулеты, звярніце ўвагу на піту і лаваш.

У якасці начыння ідэальныя напаўненні, якія не расцякаюцца, трымаюць форму і не псуюцца на сонцы. Для сэндвічаў гэта, напрыклад, начынне з хумуса, запечанай курыцы і свежага агурка. Брускету можна падаць з памідорамі чэры, запечаным часныком, базілікам, аліўкавым алеем і бальзамічным воцатам. Яшчэ адзін цікавы варыянт — начынне з белай кансерваванай фасолі з цытрынавым сокам, аліўкавым алеем і зелянінай. Канапе з вяленай індычкай, манга і галінкай мяты здзівіць арыгінальным смакам. Бяспройгрышны варыянт — спалучэнне авакада, смажанай крэветкі і кунжуту або ролы з лаваша з начыннем са шпінату, запечанай курыцы і балгарскага перцу.
Яшчэ некалькі парад.
- Перавозьце начынне асобна ад хлеба, гэта прадухіліць размаканне. Соусы і алей дадаём у закускі непасрэдна перад падачай.
- Паміж хлебам і начынкай выкладвайце лісце салаты — так мы абаронім хлеб ад вільгаці.
- Для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў выкарыстоўвайце пластыкавыя кантэйнеры са шчыльным вечкам — яны абароняць ад высыхання або змешвання пахаў. Добрым выбарам стануць і тэрмапакеты. Яны не прапускаюць сонечныя прамяні і захоўваюць тэмпературу ўсярэдзіне.
- Лепш адмовіцца ад тартароў з сырой ялавічыны або рыбы, сушы і ролаў, сырых яек. Неапрацаваныя прадукты могуць стаць крыніцай сальманелы ці іншых небяспечных бактэрый. Устрымайцеся і ад малочных прадуктаў, здольных скіснуць.
- Гародніна і садавіна з высокім утрыманнем вільгаці могуць выдзяляць шмат соку. Аддайце перавагу менш вадзяністай альтэрнатыве.
Рулецікі з курыцай і фасолевых паштэтам
- Лаваш (2 вялікія лісты)
- Кансерваваная белая фасоля (1 бляшанка) — прамытая і высушаная
- Адварная курыная грудка (200 г) — дробна нарэзаная або разабраная на валокны
- Морква (1 штука) — нацёртая на дробнай тарцы
- Балгарскі перац (1 штука) — тонка нарэзаны саломкай
- Кансерваваная кукуруза (3 ст. л.)
- Аліўкавы алей (2 ст. л.) і цытрынавы сок (1 ст. л.)
- Часнок (1 зубчык)
- Свежая пятрушка або кінза (жменя) — дробна нарэзаная
- Папрыка, соль і перац па смаку
Лізавета МАЛЬЧУК