Top.Mail.Ru
179

З 3 да 5 верасня пройдзе ІV Выстаўка кітайскіх тавараў і паслуг у Беларусі

Дзень адкрытых дзвярэй

Мерапрыемства адбудзецца ў выставачным цэнтры «Chіna Merchants» на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень», паведамілі ў Мінэканомікі.

Правядзенне выстаўкі стала ўжо добрай традыцыяй. Гэта ўнікальная магчымасць для беларускіх і міжнародных кампаній «у адным месцы» азнаёміцца з інавацыйнай прадукцыяй з Кітая, наладзіць прамыя кантакты з вытворцамі і ўмацаваць ланцужкі кааперацыі.

Чакаецца, што ўдзел возьмуць больш за 110 кітайскіх кампаній, якія прадстаўляюць розныя кірункі дзейнасці: аўтамабілі і аўтазапчасткі, бытавую тэхніку і электроніку, высокатэхналагічныя станкі, медыцынскае абсталяванне і апаратуру, інтэлектуальную сельскую гаспадарку і сельгастэхніку, лагістыку, фінансавыя паслугі.

У рамках выстаўкі плануецца правядзенне шэрагу дзелавых мерапрыемстваў: «#GreatBusіnessDay: фінансавы дыялог і супрацоўніцтва. Усе сур’ёзна»; форум, прысвечаны супрацоўніцтву ў галіне медыцыны і тэхналогій; мерапрыемства па спалучэнні попыту і прапановы «Асвятляючы Шаўковы шлях, злучаючы Еўропу і Азію»; «Дзень адкрытых дзвярэй» у Беларусі і іншыя.

Дарэчы, уваход на выстаўку вольны для ўсіх ахвотных.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю