У новым Мінскім міжнародным выставачным цэнтры па адрасе П. Мядзёлкі, 24 будзе праходзіць найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш.
Як нагадалі арганізатары, «PRODEXPO» традыцыйна прымае на сваіх плошчах вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, напояў, сыравіны, абсталявання і тэхналогій для харчовай прамысловасці. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белдзяржхарчпрам».