Top.Mail.Ru
189

З 1 верасня ІП не будуць працаваць у сферы дашкольнай адукацыі

«Пад сілу толькі юрыдычным асобам».


Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў журналістам, чаму з 1 верасня ІП не будуць рэалізоўваць вучэбныя праграмы дашкольнай адукацыі, перадае БелТА.

  • Міністр адзначыў, што пасля ўступлення ў сілу закона аб ліцэнзаванні з 1 верасня 2022 года не паступала ніводнай заяўкі ў ліцэнзуючыя органы ад індывідуальных прадпрымальнікаў.
«Не звярталіся на прадмет атрымання ліцэнзіі для ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Гэта сведчыць аб тым, што фактычна за тры гады ні адзін індывідуальны прадпрымальнік не змог выканаць тыя патрабаванні, якія прад’яўляюцца для таго, каб ажыццяўляць гэту праграму. Таму ў многім гэта норма Кодэкса аб адукацыі толькі фармалізуе тое, што сёння ў нас могуць ажыццяўляць гэтыя праграмы як дзяржаўныя, так і прыватныя ўстановы адукацыі, але ІП да іх не адносяцца», — праінфармаваў Андрэй Іванец.
Паводле яго слоў, усё заканамерна. «Мы цудоўна разумеем, што наяўнасць педагагічнага калектыву, які мае адпаведную адукацыю, адпаведных плошчаў, якія адпавядаюць санітарным, супрацьпажарным нормам, нормам бяспекі знаходжання нашых дзяцей ва ўстанове, а таксама забеспячэнне неабходных умоў для дзённага знаходжання, харчавання і пасляабедзеннага сну пад сілу выканаць толькі юрыдычным асобам, якія не адносяцца да індывідуальных прадпрымальнікаў», — падкрэсліў кіраўнік адукацыйнага ведамства.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю