На пастаяннай аснове будуць прасочвацца халадзільнікі і маразільнікі бытавыя, машыны пральныя, бытавыя або для пральняў, прыёмная апаратура для тэлевізійнай сувязі.
Пералік тавараў зацверджаны Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі.
— Мы ствараем адзінае, празрыстае поле для бізнесу, дзе добрасумленныя прадпрымальнікі атрымліваюць сумленныя канкурэнтныя ўмовы. Для спажыўцоў гэта ў першую чаргу — гарантыя якасці і бяспекі прадукцыі, што набываецца. Сістэма дазволіць эфектыўна змагацца з «шэрай» прадукцыяй і ўмацуе эканамічную бяспеку ўсяго Саюза. Мы пачынаем з ключавых катэгорый бытавой тэхнікі, плануем пашырыць гэты пералік, робячы наш агульны рынак яшчэ больш цывілізаваным і прадказальным, — пракаменціраваў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыт Султанаў.