Цяпер ён складае Br462,58.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лютага 2025 года, павялічыўся на 3,3% і склаў Br462,58. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да 31 ліпеня 2025 года.
Акрамя таго, у сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльныя пенсіі.
Фота: БелТА