Top.Mail.Ru
77

Юрый Чабатар: пастаянна пашыраем інструменты падтрымкі вытворчага бізнесу ў рэгіёнах

Пра гэта заявіў міністр эканомікі падчас нядаўняй паездкі ў Віцебскую вобласць.


На пляцоўцы Бешанковіцкага райвыканкама кіраўнік ведамства правёў сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці раёна. У ліку ўдзельнікаў і тыя, дарэчы, хто ўжо маштабаваў сваю справу, выкарыстоўваючы спрошчаны механізм пераходу з ІП у юрыдычную асобу, патлумачылі ў прэс-службе Мінэканомікі. Міністр абмеркаваў з прадпрымальнікамі пытанні, якія іх цікавяць, выслухаў прапановы, а таксама расказаў аб існуючых механізмах падтрымкі бізнесу.

— Мы сістэмна працуем над пашырэннем інструментаў падтрымкі МСП. З пачатку года пад агульным прадуктам «Рэгіянальная ініцыятыва» дзейнічае шэраг крэдытных праграм, закліканых дапамагчы ў рэалізацыі перспектыўных бізнес-ідэй. Праз даверную пляцоўку беларускага фонду падтрымкі прадпрымальнікаў можна падабраць аптымальныя для свайго праекта варыянты доступу да фінансавання, — адзначыў Юрый Чабатар.

Рабочая паездка працягнулася сустрэчай з працоўным калектывам ТАА «Белкатламаш». Кампанія актыўна нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, пашырае асартымент за кошт інавацыйнай імпартазамяшчальнай прадукцыі, пастаянна інвесціруе ў мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчых участкаў.

— Вытворчыя ініцыятывы ў рэгіёнах, якія прадугледжваюць укараненне ўласных перспектыўных распрацовак, атрымаюць максімальнае садзейнічанне і падтрымку з боку дзяржавы, — падкрэсліў Юрый Чабатар.

Рабочы візіт кіраўніка эканамічнага ведамства ў Віцебскую вобласць завяршыўся ў Чашніцкім раёне наведваннем Лукомльскага кансервавага завода. Прадпрыемствам у рамках ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект» рэалізаваны інвестпраект па вытворчасці рыбнай прадукцыі.

— Наша мэта — матываваць бізнес не спыняцца ў сваім развіцці, больш упэўнена генерыраваць новыя перспектыўныя праекты, расці, павялічваючы свой уклад у эканоміку рэгіёна і краіны, — акцэнтаваў Юрый Чабатар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю