Top.Mail.Ru

Юрый Чабатар: «Падпісаныя дакументы — аснова стратэгіі практычнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферах рэалізацыі інвестпраектаў і развіцця чалавечага капіталу»

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнае агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР зацвердзілі ўзаемныя планы супрацоўніцтва ў сферах рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў і развіцця чалавечага патэнцыялу, паведамілі ў Мінэканомікі.



Тут растлумачылі, што падпісанне стратэгічных двухбаковых дакументаў прымеркавана да афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліцы для ўдзелу ў Цяньцзінскім саміце ШАС і сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая.

У прыватнасці, у дарожнай карце па супрацоўніцтве ў галіне развіцця на перыяд 2025 — 2030 гады вызначаны план работы па падрыхтоўцы і рэалізацыі перспектыўных праектаў у галіне інфраструктурнага і сацыяльнага развіцця, стварэння сумесных вытворчасцяў і развіцця высокатэхналагічных галін. Таксама ў дакуменце зафіксаваныя намеры па садзейнічанні прасоўвання ініцыятывы глабальнага развіцця, нарошчванню хуткасці рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Мемарандум аб узаемаразуменні аб умацаванні супрацоўніцтва па развіцці чалавечага патэнцыялу прадугледжвае арганізацыю адукацыйных мерапрыемстваў для павышэння кваліфікацыі кадраў і абмену перадавым вопытам у сферах дзяржкіравання, лічбавай эканомікі, штучнага інтэлекту, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, індустрыяльных паркаў, прафесійнай адукацыі і іншых сфер. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю