Top.Mail.Ru

Юныя пяціборцы з Беларусі перамаглі ў міксце на першынстве кантынента-U15

Беларусы Клім Гнедчык і Аліса Квашнеўская ўзялі чарговыя залатыя медалі юнацкага чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і ў Партугаліі, паведамляе БелТА.



У фінальны дзень першынства кантынента лідары нашай каманды да 15 гадоў атрымалі перамогу ў змешанай эстафеце. Спартсмены з Польшчы, якія сталі другімі, уступілі беларусам 20 секунд, туркі, якія замкнулі тройку, — 40. Пятае месца сярод 23 пар занялі нашы Яўгенія Мазурына і Аляксей Каржавін. У канцы жніўня ў Іспаніі Гнедчык і Квашнеўская сталі чэмпіёнамі свету-U15 у міксце.

З партугальскага форуму Клім з улікам камандных дысцыплін забярэ чатыры залатыя медалі, Аліса — тры. Усяго на першынстве Еўропы сярод пяціборцаў не старэйшых за 15 гадоў прадстаўнікі Беларусі заваявалі шэсць узнагарод вышэйшай пробы з сямі магчымых. Фінішаваць першымі не ўдалося толькі ў эстафеце ў дзяўчат — там нашы спартсменкі ўзялі серабро.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю