Top.Mail.Ru
325

Юныя беларускія весляры заваявалі шэсць узнагарод на старце «Алтайскай рэгаты»

Беларускія спартсмены заваявалі шэсць медалёў у першы дзень міжнародных спаборніцтваў па веславанні сярод юніёраў «Алтайская рэгата», якія праходзяць у Барнауле (РФ), паведамляе БелТА.


У першы дзень турніру былі разыграны шэсць камплектаў узнагарод, нашы весляры ўзнімаліся на п'едэстал па выніках пяці фіналаў. У заездзе мужчынскіх каноэ-адзіночак на 1000 метраў перамогу атрымаў Іван Архіпенка, у гэтым жа відзе ў байдарачнікаў першынстваваў Ігар Якшын. Другое месца заняў Эміль Абалмасаў, які ў пары з расіянкай Анастасіяй Краўчанка ўзяў серабро ў змешанай байдарцы-двойцы на 500 метраў. У аналагічнай дысцыпліне сярод канаістаў другі вынік паказалі Іван Архіпенка і Ганна Маржына, таксама беларуска ўзяла бронзу ў каноэ-адзіночцы.

У другі і заключны дзень спаборніцтваў у Барнауле вызначаць прызёраў у шасці відах праграмы. Удзел у турніры прымаюць каля 150 спартсменаў, не старэйшых за 18 гадоў, з 15 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Індыі, Інданезіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Малайзіі, М’янмы, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана і Філіпін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю