Top.Mail.Ru

Юныя беларускія батутысты перамаглі ў сінхронных скачках на чэмпіянаце Еўропы

Беларускія спартсмены не старэйшыя за 16 гадоў атрымалі перамогі ў сінхронных скачках на батуце на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.



Перамогу сярод юніёрак з вынікам 48,350 бала атрымалі нашы Ксенія Пабудзей і Кіра Парчэўская. Другое месца занялі францужанкі, трэцімі сталі дзяўчаты з Бельгіі. У хлопцаў золата заваявалі беларусы Елізар Гуцаў і Данііл Кірушкін (50,260). Уладальнікаў серабра з Іспаніі нашы хлопцы апярэдзілі амаль на 4 балы, тройку прызёраў дапоўнілі расіяне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю