Top.Mail.Ru

Юным патрыётам уручаны камплекты формы

Напярэдадні навагодніх святаў у гарадскім пасёлку Бешанковічы адбылася чарговая сустрэча членаў ваенна-патрыятычных клубаў ДУА «Сярэдняя школа N1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі» і «Сярэдняя школа N2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі» з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктарам Азаронкам і членамі Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў Міністэрства ўнутраных спраў «Гонар».



Як і належыць, госці прыехалі не з пустымі рукамі, а з падарункамі. У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» юныя патрыёты Бешанковічаў атрымалі камплекты формы і салодкія падарункі.

Віктар Азаронак ад душы павіншаваў юных патрыётаў з навагоднімі святамі, выказаў ім найлепшыя пажаданні і адзначыў:

— Узаемадзеянне з установамі адукацыі наладжана даўно — праведзена шмат сумесных мерапрыемстваў і сустрэч, кожная з якіх запомнілася не толькі дзецям, але і нам. Разам з Дзмітрыем Паўлічэнкам мы ўсебакова падтрымліваем развіццё ваенна-патрыятычных клубаў на тэрыторыі акругі, і сённяшняя сустрэча — чарговы значны крок на гэтым шляху.

Пасля размовы з юнымі членамі клубаў члены асацыяцыі адзначылі, што гэтыя хлопцы і дзяўчаты — сапраўдныя патрыёты, якія гатовы служыць сваёй краіне і абараняць яе.

— На працягу многіх гадоў мы абараняем сваю краіну, яе свабоду, незалежнасць і глыбока перакананы, што любоў да сваёй зямлі і свайго народа, гонар і годнасць, а таксама вернасць сваім перакананням — тое неабходнае, што павінна быць у кожным чалавеку. Усё гэта мы бачым у нашых юных сябрах і аднадумцах. Сённяшнія падарункі — гэта наш уклад у выхаванне і развіццё моладзі. Юныя патрыёты ідуць правільным шляхам, а наша задача — падтрымаць іх у гэтым.

У рамках сустрэчы таксама прайшлі чарговыя заняткі па медыцынскай і тактычнай падрыхтоўцы.

Святлана Вазняк

Чытайце таксама: Запаветныя мары выхаванцаў Дзіцячага дома Віцебска звязаны з жыццём у сем’ях

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю