Top.Mail.Ru
229

«Юнацтва» атрымала валявую перамогу над «Гомелем» у хакейнай экстралізе

Хакеісты сталічнага «Юнацтва» атрымалі трэцюю перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце беларускай экстралігі сезона 2025/26, паведаміла БелТА.


У матчы 35-га тура падапечныя Сяргея Стася на выездзе сустракаліся з «Гомелем». Пасля стартавай трэці гаспадары былі наперадзе з лікам 2:1, але ў другім перыядзе мінчане дзякуючы дублю Германа Пірагоўскага захапілі лідарства — 3:2. У пачатку заключнай 20-хвілінкі госці закінулі чацвёртую шайбу, незадоўга да фінальнай сірэны хакеісты «Гомеля» скарацілі адставанне да мінімуму, але перавесці сустрэчу ў авертайм не змаглі. Вынік гульні — 4:3 на карысць «Юнацтва».

Гульнявую праграму 21 снежня адкрыў паядынак на поўначы краіны паміж «Віцебскам» і «Нёманам», які завяршыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 4:1. У яшчэ адным паядынку нядзелі «Ліда» дома нанесла паражэнне «Авіятару» (4:0), шатаўт за «рыцараў» аформіў галкіпер Ігар Цяло. 22 снежня гульні хакейнай экстралігі прымуць Маладзечна, Жлобін, Орша і Смаленск.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю