10 — 11 верася 2026 года пройдзе I Міжнародная навуковая канферэнцыя «Абароннае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка». Меркаваныя месцы правядзення — гарадскі пасёлак Мір Карэліцкага раёна, на Гродзеншчыне, і Інстытут гісторыі НАНБ, Мінск.
Арганізатары прэстыжнага навукова-практычнага форуму — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, музей «Замкавы комплекс «Мір».
Гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй замкаў нашай Айчыны, запрашаюць да абмеркавання наступных тэм: «Гісторыя Мірскага замка і рэгіёна»; «Гарадзішча, замак, фартэцыя, крэпасць: інжынерная навука і мастацтва ў розныя гістарычныя перыяды»; «Горад у віхуры войнаў і рэвалюцый»; «Храмавае абарончае дойлідства»; «Эвалюцыя тэхнічных уяўленняў будаўніцтва і абароны ў святле археалагічных, пісьмовых і выяўленчых крыніц»; «Людзі, зброя, умацаванні»; «Рэстаўрацыя і музеефікацыя гістарычных комплексаў, помнікаў і прадметаў».
Арганізатары перакананы, што на канферэнцыі будзе агучана нямала цікавых знаходак і адкрыццяў, здзейсненых гісторыкамі краіны за апошні час.
Мікола БЕРЛЕЖ