Top.Mail.Ru
226

Юбілей Караткевіча адзначылі ў Полацку

На Віцебшчыне прайшло нямала мерапрыемстваў, звязаных з 95-годдзем з дня нараджэння аўтара неўміручых твораў «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі», іншых аповесцяў і раманаў, якія і сёння прыцягваюць увагу чытачоў. 



Адна з імпрэз адбылася ў полацкім «Светачы» — кнігарні ААТ «Белкніга». Удзельнікамі караткевічаўскага свята былі мясцовыя паэты, творчыя асобы горада і раёна, а таксама навучэнцы мясцовага ляснога каледжа і прадстаўнікі грамадскай ветэранскай арганізацыі «Малалетнія вязні». Чыталі вершы Уладзіміра Караткевіча, гаварылі пра маштаб таленту празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, які імкнуўся злучыць стагоддзі, праз сваю творчасць адкрыць усю веліч і прыгажосць нашай Айчыны. 

Сваімі развагамі пра вялікага земляка, ролю і месца яго творчасці ў выхаванні грамадства падзялілася і полацкая паэтэса, лаўрэат Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Загурская.

Мікола Берлеж 

Чытайце таксама: 95-ты Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча натхняе яго землякоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю