Top.Mail.Ru
189

Яшчэ тры ўстановы адукацыі атрымалі статус бізнес-школы

Загадам міністра эканомікі Юрыя Чабатара было зацверджана рашэнне аб прысваенні статусу бізнес-школы яшчэ тром установам адукацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.



Намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава ўручыла пасведчанні рэктару Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці «Кадры індустрыі» Таццяне Мельнікавай, першаму прарэктару Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Таццяне Садоўскай і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксею Крыўко-Красько.

Раней такое пасведчанне атрымала Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. Яна стала першай у Беларусі ўстановай, якая атрымала статус бізнес-школы. 

«Прысваенне статусу бізнес-школы адкрывае новыя магчымасці для развіцця праграм падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў, арыентаваных на патрэбы рэальнага сектара эканомікі. Віншуем новых удзельнікаў рынку бізнес-адукацыі і жадаем ім поспехаў у фарміраванні прафесійных лідараў, здольных эфектыўна вырашаць задачы сучаснага бізнесу», — адзначылі ў Мінэканомікі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю