Top.Mail.Ru
188

Яшчэ адзін зручны плацежны сэрвіс укаранёны ў Беларусі

Ге­не­ры­руй і атрым­лі­вай

У студзені АРІП запусціў сэрвіс «Мой QR», які дазваляе істотна спрасціць грашовыя пераводы для самазанятых і фізічных асоб.

Для гэтага дастаткова згенерыраваць на сайце raschet.by QR-код і паказаць ці пераслаць яго плацельшчыку.

Больш падрабязна аб сэрвісе расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Антон Падрэз:

— У цяперашні час любая фізічная асоба можа здзейсніць перавод праз АРІП. Каб гэты працэс быў больш зручны і хуткі, у студзені АРІП уведзены ў эксплуатацыю новы сэрвіс «Мой QR». Усё, што трэба зрабіць, — зайсці на сайт АРІП, выбраць банк, у якім абслугоўваешся, увесці адпаведны ідэнтыфікатар (там ёсць падказка, які гэта ідэнтыфікатар) і згенерыраваць QR. Пасля гэтага QR-код можна раздрукаваць. Яго можна ў выглядзе гіперспасылкі адправіць праз месенджар. У тым ліку гэты сэрвіс будзе запатрабаваны і ў самазанятых.

На думку спецыяліста, цяпер няма неабходнасці доўгага пошуку спосабу аплаты паслуг:

— Гэта значыць, усё можна зрабіць загадзя, згенерыраваць QR-код і даць яго для аплаты за твае паслугі.

Як вынік — грошы паступаюць прама на рахунак, без камісіі як для плацельшчыка, так і для атрымальніка. Нікому не трэба ўручную шукаць паслугу ў сістэме: усё зашыта ў QR-код.

Па словах прадстаўніка Нацбанка, у далейшым сэрвіс будзе дапрацаваны, у тым ліку для здзяйснення ўнутрыбанкаўскіх плацяжоў:

— Таму, з'яўляючыся кліентам аднаго і таго ж банка, фізічныя асобы і самазанятыя змогуць пераводзіць грашовыя сродкі ў рамках аднаго банка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю