Загрувашчваць праходы, выхады, дзверы, устанаўліваць мэблю і іншую маёмасць у калідорах, лесвічных маршах і ліфтавых холах забаронена. Паведамілі ў МНС.
Якія ёсць нормы
Калі няма праектнай дакументацыі, шырыня эвакуацыйнага выхаду павінна быць не менш як 0,8 метра, а калідора — не менш за метр.
Хто павінен сачыць за парадкам
Па законе, арганізацыі, якія абслугоўваюць жылы фонд (ЖЭС, ЖРЭУ, таварыства ўласнікаў), абавязаны кантраляваць выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў дапаможных памяшканнях. Яны маюць права патрабаваць ад жыхароў прыбраць рэчы з агульных калідораў.
Што рабіць, калі суседзі не прыбіраюць
Калі пасля вуснай заўвагі суседзі прыбралі толькі частку рэчаў, можна звярнуцца ў ЖЭС або ЖРЭУ. Службовая асоба абавязана прыняць меры і прымусіць парушальнікаў навесці парадак.
Фота згенеравана ШІ