Top.Mail.Ru
166

Ямы і выбоіны на праезнай частцы. Дарогу каля дома ў Магілёве адрамантавалі толькі пасля ўмяшання КДК

У Магілёве праезд у двары шматкватэрнага жылога дома адрамантаваны пасля ўмяшання Камітэта дзяржаўнага кантролю. Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК.



На ямы і выбоіны на праезнай частцы, якая вядзе да шматкватэрнага дома па вул. Куцепава, мясцовыя жыхары скардзіліся ў ЖРЭУ неаднаразова. Аднак эксплуатуючая арганізацыя на працягу года не прымала дзейсных мер па рамонце дарогі. Праезная частка была адрамантаваная толькі пасля таго, як мясцовыя жыхары звярнуліся ў КДК.

За парушэнне тэрмінаў выканання работ па рамонце праезду вінаватая службовая асоба эксплуатуючай арганізацыі прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю