Top.Mail.Ru

Якую ролю бізнес будзе адыгрываць у сацэканамразвіцці да 2030 года? Абмеркавалі на Форуме дзелавых колаў у Мінску

Форум дзелавых колаў Беларусі «Аб ролі і месцы прыватнага бізнесу ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2026-2030 гадах» прайшоў у Мінску, паведамляе БелТА.


Галоўная мэта форуму — пазначыць эфектыўныя вектары ўзаемадзеяння дзяржавы, грамадства і бізнесу ў сучасных геапалітычных рэаліях, прааналізаваць сярэднетэрміновыя перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі, абмеркаваць асноўныя праблемы ў развіцці прыватнага сектара, выявіць рэзервы эканамічнага росту Беларусі. 

Прадстаўнікі бізнес-саюзаў у час форуму падкрэслілі, што недзяржаўны сектар, прыватныя кампаніі павінны працаваць разам з дзяржаўнымі пад каардынацыяй урада для эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў будучай пяцігодцы. Асаблівы акцэнт зроблены на экспертным патэнцыяле бізнес-саюзаў. Прыватны бізнес зацікаўлены больш актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні нарматыўных прававых актаў, якія распрацоўваюцца ў краіне. 

Бізнес-саюзы выказалі гатоўнасць пераходзіць ад фрагментарнага дыялога з дзяржаўнымі органамі да паўнацэннага партнёрства, рэалізацыі сур’ёзных праграм, якія давалі б эканамічны і сацыяльны эфект, станоўча адбіваліся на іміджы прадпрымальніцкай дзейнасці.

Асаблівая ўвага на форуме ўдзялялася тэме развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Колькасць арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі расце. Сярод тэм, якія хвалююць прадпрымальнікаў, — падтрымка малога бізнесу і бізнесу ў рэгіёнах, дзяржаўнае рэгуляванне цэн, лічбавізацыя. 

Суарганізатары Форуму дзелавых колаў Беларусі — Беларускі саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў», Рэспубліканская асацыяцыя бізнесу «БСП-прам», Рэспубліканская асацыяцыя прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП», Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва.

Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва праходзіў з 17 па 21 лістапада. Марафон мерапрыемстваў ахапіў усе рэгіёны краіны. У план уключаны майстар-класы, семінары, дзелавыя гульні, сустрэчы, дні адчыненых дзвярэй, прамыя лініі, прафесійныя дэбаты, дыскусіі, стартап-школы і інш. Мэта марафону мерапрыемстваў — кансалідацыя дзелавой супольнасці, далейшае развіццё дыялогу дзяржавы і бізнесу, інфармаванне шырокай грамадскасці аб праводзімай рабоце па стварэнню спрыяльнага прадпрымальніцкага асяроддзя, мерах падтрымкі інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю