Top.Mail.Ru

Якую новую прадукцыю плануе рэалізоўваць на маркетплэйсах «Беллегпрам», расказала старшыня канцэрна

Якую новую прадукцыю плануе рэалізоўваць на маркетплэйсах «Беллегпрам», расказала ў інтэрв’ю БелТА старшыня канцэрна Надзея Лазарэвіч.

Сёння маркетплэйсы з’яўляюцца не проста дадатковым каналам продажаў, а важнай платформай для ўзаемадзеяння са спажывецкай аўдыторыяй, якая цэніць зручнасць, хуткасць выбару і шырокі асартымент, лічыць яна. «Мы бачым устойлівы рост інтарэсу да анлайн-пакупак, таму для канцэрна „Беллегпрам“ развіццё прысутнасці на маркетплэйсах — адзін са стратэгічных напрамкаў», — падкрэсліла Надзея Лазаравіч.

Яна нагадала, што на лічбавых пляцоўках ужо прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна: адзенне, абутак, дамашні тэкстыль, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, дываны і інш. «Аднак мы плануем значна пашыраць гэты асартымент, арыентуючыся перш за ўсё на запыты малодшага пакалення і сучасныя спажывецкія трэнды. Акрамя таго, плануем больш актыўна выводзіць на маркетплэйсы інавацыйную прадукцыю нашых прадпрыемстваў: экалагічныя вырабы з натуральных матэрыялаў, тэкстыль для дома новага пакалення, функцыянальнае адзенне з палепшанымі спажывецкімі характарыстыкамі», — рэзюмавала старшыня канцэрна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю