Top.Mail.Ru
193

Якую ініцыятыву краінам СНД прапанавала Беларусь?

Падчас свайго выступлення на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім складзе, які праходзіць сёння ў Мінску, Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын прапанаваў краінам Садружнасці стратэгічную ініцыятыву «СНД — агульная прастора здароўя і ўстойлівага развіцця».



— Кіруючыся доўгатэрміновымі прыярытэтамі СНД, маючым адбыцца ў наступным годзе Годам аховы здароўя ў СНД і Мэтамі ўстойлівага развіцця ААН, Рэспубліка Беларусь прапануе краінам Садружнасці стратэгічную ініцыятыву «СНД — агульная прастора здароўя і ўстойлівага развіцця» на 2026—2035 гады, — адзначыў Аляксандр Турчын. 

Паводле яго слоў, гэта ініцыятыва накіравана на ўмацаванне здароўя, сацыяльнай стабільнасці і экалагічнай устойлівасці ў рэгіёне. 

— Яе мэта заключаецца ў стварэнні адзінай прасторы для павышэння якасці жыцця нашых грамадзян праз даступную ахову здароўя, экалагічныя праекты, сацыяльную падтрымку і лічбавізацыю найважнейшых сфер жыццядзейнасці чалавека, — канстатаваў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю