Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Мінулы рабочы тыдзень кіраўніка дзяржавы быў насычаным і разнапланавым. Пачаўся ён з кадравых рашэнняў — Прэзідэнт прыняў кадравыя рашэнні, прызначыўшы новых міністраў і кіраўнікоз дыпламатычных місій. Разглядаліся пытанні на будучыню — на узроўні Прэзідэнта абмяркоўвалі найважнейшы фінансавы дакумент краіны — Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Падводзілі вынікі вялікай работы — стварэнне Мінскага гарадскога тэхнапарка — рашэнне і даручэнне кіраўніка дзяржавы. Як яно выканана, ён праверыў асабіста. А напрыканцы тыдня гаварылі пра знешні гандаль .
1.«У гэтай пяцігодцы і сёлета галоўнае патрабаванне да Міністэрства замежных спраў, як і ўсіх дзяржаўных служачых, — выканальніцкая дысцыпліна і адказнасць за рашэнні, якія прымаюцца. Наводзьце парадак у МЗС, жалезнае патрабаванне — без усялякай дурноты. Людзі адукаваныя, разумныя, дыпламатаў неразумных няма... Павінны быць цвёрдыя патрабаванні, там, дзе яны патрэбныя, і выканальніцкая дысцыпліна з боку падначаленых. Гэта датычыцца ўсіх. Ніякай размазні быць не павінна. Ні ў Адміністрацыі, ні ва ўрадзе. Ні ў вас. Вытрымаем гэты трэнд, будзем працаваць у такім ключы — у нас усё атрымаецца», — сказаў Прэзідэнт, прызначаючы новых паслоў у кадравы дзень. І няхай звяртаўся кіраўнік дзяржавы да кіраўніцтва міністэрства замежных спраў і кіраўнікоў дыпламатычных місій, падркэсліць для сябе гэта патрабаванне варта кожнаму.
2.«Не скажу, што ў нас усё справядліва. Паглядзіце льготы, якімі мы «абклалі» многія прадпрыемствы, якія гэтыя льготы не павінны мець. Ды і на насельніцтва. Той, хто павінен мець падтрымку і льготы, той павінен мець. Хто не — значыць, не. Павінен працаваць, упірацца і падтрымліваць дзяржаву. Нам гэта ў гэты час вельмі патрэбна. Па ўсіх напрамках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка новаму міністру па падатках і зборах Дзмітрыю Кійко. Справядлівасць — тое, пра што зараз Прэзідэнт кажа амаль пастаянна і пра што нагадвае кіраўнікам розных узроўнях. Новаму міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артуру Карповічу ён таксама параіў не забывацца пра справядлівасць у працы над пытаннем цэнаўтварэння. і гэта таксама тое, што кожнаму варта прыняць да ўвагі.
3.«Асноўная мэта гэтай праграмы — стварэнне і развіццё інфраструктуры краіны: інжынернай, сацыяльнай, вытворчай і абароннай. Пры гэтым накіраванасць праграмы, размеркаванне яе сродкаў паміж абазначанымі сферамі павінны строга адпавядаць рэаліям часу. Нароўні з будаўніцтвам дарог, школ і бальніц трэба не забываць пра стварэнне сучасных вытворчасцяў, а таксама аб’ектаў, дзякуючы якім мы будзем спакойна жыць пад мірным небам. Мы акрэслілі прыярытэты», — адзначыў Прэзідэнт, заслухоўваючы даклад аб праекце Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2025 год. І тут да прынцыпу справядлівасці далучыўся прынцып мэтазгоднасці. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, прымаючы рашэнне аб будаўніцтве сацыяльных аб’ектаў, трэба ўважліва вывучаць, ці сапраўды яны патрэбныя ў гэтай мясцовасці і ў гэты час. І адгэтуль вынікае яшчэ адзін прынцып, на які беларускі лідар зрабіў акцэнт — «эканомія, эканомія, эканомія». «Кожны укладзены рубель павінен даваць максімальную аддачу», — жалезнае патрабаванне Прэзідэнта.
4.«Лакалізацыя для нас — найважнейшае пытанне. Гэта не проста іміджавы праект. Мы трактары рабілі ў савецкія гады, аўтамабілі (МАЗы), веласіпеды, матацыклы — так, імідж. Але ў чым сутнасць гэтай праблемы? Мы спыніліся на тым, што трэба развіваць свае школы. Тое, што нам дасталася ад тых пакаленняў, трэба не толькі захаваць — трэба развіваць і мадэрнізаваць. «МотаВелаЗавод» у гэты спіс трапіў. Нам трэба развіваць тое, што мы ўмеем рабіць і што ўжо зроблена», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Мінскі гарадскі тэхнапарк, сэрцам якога стаў знакаміты Мотавелазавод. Гэтае пралпрыемства перажывала розныя часы і ў самыя цяжкія нават былі прапановы знесці завод і пабудаваць на тэрыторыі жылыя дамы. Але Аляксандр Лукашэкна катэгарычна гэта забараніў і запатрабаваў захаваць тут вытворчасць. Бо Мотавела — гэта больш, чым проста завод, гэта гісторыя, і гэта вялізная школа, страціць якую нельга. Ды і прадукцыя ў насельніцтва запатрабаваная. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі «пайшлі ад зямлі» і сталі развіваць тыя школы, якія ў нас былі і прадукцыя якіх сапраўды патрэбна краіне, напрыклад, трактары, веласіпеды, матацыклы і іншае.
5.«Ведаю, што ідуць дэбаты. Але ніводных дэбатаў я не бачыў. Цяпер не да дэбатаў. Ды і што дэбаты — каб людзі разабраліся. Разбірайцеся. Сёння не словы патрэбныя. Сёння патрэбны справы. І Беларусь ніколі не будзе Беларуссю 90-х гадоў, калі мяне маладога выбіралі Прэзідэнтам. Тады мы не маглі марыць аб гэтых «палацах» — аб вытворчасці і іншым. Тады трэба было выжываць. А зараз трэба развівацца, змагацца. Таму не словы патрэбны, а справы», — так адказаў Прэзідэнт на просьбу журналістаў пракаментаваць ход выбарчай кампаніі. Аляксандр Лукашэнка шчыра прызнаўся, што сачыць за ходам кампаніі проста не хапае часу — вельмі шмат спраў і задач.