Top.Mail.Ru

Як зрабіць лета бяспечным і цікавым для дзяцей?

Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская расказала, якія задачы стаяць перад дарослымі ў аздараўленчы сезон 2025 года, паведамляе БелТА.


Лета 2025 года пройдзе пад дэвізам рэспубліканскай акцыі «Лета — дзецям», звярнула ўвагу Таццяна Асмалоўская. «Задача ўсіх зацікаўленых структур, усіх нас, дарослых — зрабіць лета цікавым для нашых дзяцей, стварыць бяспечныя ўмовы, вырашыць усе фінансавыя пытанні па ўмацаванні базы», — падкрэсліла яна.

У межах акцыі пройдзе шмат рэспубліканскіх конкурсаў з удзелам аздараўленчых лагераў. «Будуць конкурсы ў цэлым для сістэм аздараўлення ў рэгіёнах і на ўзроўні рэспублікі. Стартавала Усебеларуская важацкая алімпіяда, у якой будуць прымаць удзел і педагогі, настаўнікі, якія будуць працаваць у аздараўленчых лагерах. Таксама прымуць удзел студэнты педагагічных спецыяльнасцей. Шмат мерапрыемстваў плануецца ў тым ліку ў рамках Года добраўпарадкавання. У рэгіёнах пройдуць такія конкурсы, як „Лепшае атраднае месца“, „Лепшае вогнішчавае месца“. Увогуле, фішак цікавых сёлета будзе шмат», — запэўніла дырэктар.

Таксама асаблівую ўвагу сёлета нададуць 80-годдзю Вялікай Перамогі. Гэтая тэматыка чырвонай ніткай пройдзе праз усе праграмы.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю