Top.Mail.Ru

Якія віды дарожных пакрыццяў з'яўляюцца самымі эфектыўнымі і ўстойлівымі, расказаў эксперт

Якія віды дарожных пакрыццяў з’яўляюцца самымі эфектыўнымі і ўстойлівымі, расказаў БелТА начальнік галіновай дарожнай лабараторыі Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута «БелдарНДІ» Сяргей Кабак.



На думку Сяргея Кабака, ідэальнай канструкцыі дарожнага «адзення» не існуе: кожнае з іх прызначана для пэўных умоў эксплуатацыі. «Праекціроўшчык пры распрацоўцы праекта прызначае найбольш аптымальнае спалучэнне канструктыўных слаёў з адпаведных матэрыялаў, якія забяспечваюць работу дарогі пад патрабаванай транспартнай нагрузкай у залежнасці ад катэгорыі дарогі, капітальнасці пакрыцця і тэрміну службы», — растлумачыў спікер.

«Найбольш устойлівымі да ўздзеяння пагодна-кліматычных фактараў, а таксама да ўспрымання транспартнай нагрузкі з’яўляюцца цэментабетонныя пакрыцці, якія маюць максімальны тэрмін службы 25 гадоў. Тэндэнцыя да павелічэння іх колькасці ў нашай краіне цалкам прыкметная, — адзначыў спецыяліст. — Нашым інстытутам праводзіўся маніторынг цэментабетонных дарог, пабудаваных яшчэ ў савецкі час. Мы знаходзілі пакрыцці, якія, праслужыўшы больш за 35-40 гадоў, знаходзяцца ў здавальняючым стане».

Разам з тым Сяргей Кабак звярнуў увагу, што цэментабетоннае пакрыццё мае і недахопы: складанасць у рамонце, больш высокі кошт будаўніцтва, а таксама неабходнасць асаблівага, больш дарагога і акуратнага падыходу да ўтрымання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю