Магчымасць выкарыстання на ўроках штучнага інтэлекту, новая праграма па фізкультуры, выкладанне гісторыі Беларусі і абноўлены падручнік па хіміі. Гэтыя і не толькі тэмы абмеркавалі на рэспубліканскай нарадзе-семінары.
Магчымасць выкарыстання на ўроках штучнага інтэлекту, новая праграма па фізкультуры, выкладанне гісторыі Беларусі і абноўлены падручнік па хіміі. Гэтыя і не толькі тэмы абмеркавалі на рэспубліканскай нарадзе-семінары.
Пастаянна развівацца і ўдасканальваць свае прафесійныя навыкі неабходна кожнаму прафесіяналу. Але ў першую чаргу гэта датычыцца спецыялістаў, якія працуюць у сферы адукацыі і выхавання. Кіраўнікі і спецыялісты рознага ўзроўню адзначаюць, што сёння ў краіне і з’явілася, і прыжылося шмат пляцовак, дзе можна дэманстраваць усё істотнае і цікавае ў плане новых падыходаў да забеспячэння якасці адукацыі, дзяліцца вопытам і расказваць пра дасягненні. Адной з такіх пляцовак гэтага года стала Рэспубліканская нарада-семінар «Перспектывы развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі». Мерапрыемства прайшло ў Мінску ўчора, а яго ўдзельнікі абмяркоўвалі кірункі развіцця адукацыі на 2025-2026 навучальны год.
Нарада адбылася з удзелам міністра адукацыі Андрэя ІВАНЦА, галоўных спецыялістаў ведамства, прадстаўнікоў галоўных упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, абласнога і Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
— Вядома, у першую чаргу ён накіраваны на настаўніка, — працягнуў Андрэй Іванец. — І закліканы служыць для таго, каб зрабіць урокі яшчэ больш цікавымі, пераказ матэрыялу яшчэ больш даступным, а праверку ведаў, выбудоўванне індывідуальнай адукацыйнай траекторыі — яшчэ больш асобасна арыентаванымі.
— Штучны інтэлект можа таксама стаць і памочнікам для нашых навучэнцаў, — патлумачыў кіраўнік адукацыйнага ведамства, — калі ёсць неабходнасць асвойваць у хатніх умовах адпаведныя ўрокі, заняткі, якія, можа быць, яны прапусцілі, альбо не ў поўнай меры засвоілі ў класе.
— З 1 верасня ўступае ў сілу новая праграма па фізічнай культуры, — паведаміў ён. — Мы вяртаем шмат элементаў, якія былі выключаныя яшчэ 15 гадоў таму. І робім гэта для таго, каб зрабіць тры ўрокі фізкультуры на тыдзень сапраўды насычанымі, каб нашы школьнікі заканчвалі школу, валодаючы адпаведнымі першаснымі навыкамі і гульнявых, і іншых відаў спорту, каб яны вялі здаровы лад жыцця. Таму на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прайшоў наглядны дэманстрацыйны семінар, дзе ўсе нашы настаўнікі змаглі асвяжыць у сваёй памяці тую праграму, якая была ў нас раней.Па глыбокім перакананні Андрэя Іванца, пытанні, якія звязаны з выхаваннем падрастаючых пакаленняў, таксама знаходзяцца ў фокусе пастаяннай увагі.
— У нас тут пазіцыя нязменная, — канстатаваў ён. — Мы павінны бачыць дзіця кожны дзень, мы павінны глядзець яму ў вочы, мы павінны разумець, што яго хвалюе, чым яно жыве. Напэўна, гэта з’яўляецца гарантыяй таго, што ў яго жыцці ўсё атрымаецца, а школа і настаўнік змогуць яму своечасова падставіць плячо не толькі ў вучобе, але і ў той жыццёвай сітуацыі, у якой ён можа апынуцца.