Якія тавары беларусы часцей за ўсё купляюць анлайн, расказалі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Найбольшая ўдзельная вага ў анлайн-пакупках прыпадае на адзенне-18%, бытавую тэхніку — 16%, а таксама запчасткі да аўтамабіляў — 9%.
Улічваюцца ўсе арганізацыі, якія займаюцца інтэрнэт-гандлем. «Камерцыйныя арганізацыі адзін раз у квартал запаўняюць форму, у якой рознічны тавараабарот разбіваецца па таварах. І яны прадстаўляюць інфармацыю пра тое, колькі канкрэтна прададзена, напрыклад, адзення або бытавой тэхнікі», — растлумачылі ў Белстаце.