Зімовы сезон ужо блізка, а значыць, аўтамабілістам хутка давядзецца пераходзіць на новыя шыны. У Беларусі такое правіла дзейнічае з 1 снежня да 1 сакавіка. Аб тым, якія ўмовы неабходна выконваць пры выбары і ўстаноўцы зімовых пакрышак, расказалі ў ДАІ.
Па-першае, аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі на ўсіх колах, з аднолькавым малюнкам пратэктара на адной восі. Гэта патрабаванне не датычыцца грузавых аўтамабіляў звыш 3,5 т, а таксама аўтобусаў больш за 5 т.
Па-другое, варта памятаць, што зімовымі прызнаюцца покрыўкі, на маркіроўцы якіх адначасова прысутнічаюць два знакі: знак горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай усярэдзіне, адзін з знакаў M+S, M&S, MS.
«Калі на маркіроўцы нанесены абодва знакі, такія шыны лічацца зімовымі, у тым ліку пры наяўнасці любых дадатковых пазначэнняў (+All Season; Road+Winter (R+W); Any Weather і інш.)», — удакладнілі ў ДАІ.
Таксама рэгулярна варта правяраць глыбіню пратэктара. Падчас эксплуатацыі зімовых шын яна павінна быць не менш за 4 мм.