Top.Mail.Ru
273

Якія штрафы за незаконнае паляванне або рыбалку, расказалі ў Дзяржінспекцыі

Начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Дзмітрый Матора нагадаў пра штрафы за незаконнае паляванне і рыбалку, паведамляе БелТА.



Адказнасць за парушэнне правілаў палявання і аматарскага рыбалоўства можа быць адміністрацыйнай або крымінальнай, што ў тым ліку залежыць ад нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды ў выніку незаконнай лоўлі дзікіх жывёл.

«Калі шкода перавышае 100 базавых велічынь (1 БВ — Br42), то гэта ўжо дзеянне, якое караецца крымінальна, і матэрыялы перадаюцца ў праваахоўныя органы. Калі ж шкода нанесена ў межах да 100 базавых велічынь, прымяняецца адміністрацыйная адказнасць з памерам штрафаў ад 10 да 30 базавых велічынь і кампенсацыяй шкоды ў залежнасці ад цяжару парушэння», — расказаў Дзмітрый Матора.

Пад незаконнай рыбнай лоўляй маецца на ўвазе здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, у забароненых месцах, забароненымі прыладамі і (або) спосабамі, у забаронены час або ў неўстаноўленыя тэрміны. У выпадку адміністрацыйнага правапарушэння штраф складае ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама прадугледжваецца пакрыццё шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, за кожную незаконна здабытую асобіну рыбы, памер якой залежыць ад колькасці і відавой прыналежнасці незаконна здабытай рыбы.

«Існуюць устаноўленыя Саветам Міністраў таксы для кожнага віду рыбы, па якіх вылічаецца памер шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю. Пры гэтым у перыяд нерасту прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду вылічаецца ў трайным памеры. Напрыклад, незаконная лоўля шасці залатых карасёў у перыяд нераставай забароны цягне крымінальную адказнасць», — звярнуў увагу Дзмітрый Матора.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю