Top.Mail.Ru

Якія рэгіёны Беларусі ўжо закранула вясновае разводдзе, расказалі гідролагі

Якія рэгіёны Беларусі ўжо закранула вясновае разводдзе, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



«У мінулы перыяд (7-8 сакавіка) часткова ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Прыпяць на ўчастку Пінск — Чэрнічы, большасць яе прытокаў, асобныя прытокі Нёмана, Заходняга Буга, Бярэзіны, Дняпра і Сожа. Вада выйшла на пойму на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда каля вёскі Будка, прытоках Прыпяці рэках Стыр каля вёскі Лапаціна і Случ каля аграгарадка Ленін. Па стане на 9 сакавіка на рэках басейна Заходняй Дзвіны, на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, большай працягласці Нёмана, Віліі і Прыпяці, а таксама на асобных іх прытоках назіраецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, адзначаецца вада на лёдзе, месцамі лёд падняло. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў, у ледзяным покрыве месцамі адзначаюцца палонкі і вада на лёдзе. Выходзіць на лёд небяспечна», — расказалі ў Белгідрамеце.

На рэках краіны працягваецца рост узроўняў вады вясновай паводкі з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі.

Вада знаходзіцца на пойме на Нёмане каля аграгарадка Беліца, Віліі каля аграгарадка Сцешыцы, на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда каля вёскі Будка, прытоках Прыпяці рэках Стыр каля вёскі Лапаціна, Случ каля аграгарадка Ленін і Пціч каля вёскі Першая Слабодка. Узроўні вады блізкія да адзнак выхаду вады на пойму на Бярэзіне каля Беразіно, яе прытоку рацэ Свіслач каля вёскі Церабуты і прытоку Прыпяці рацэ Убарць каля вёскі Краснабярэжжа.

Па прагнозах гідролагаў, у бліжэйшыя дні рост узроўняў вады на рэках захаваецца, на прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля вёскі Церабуты і прытоку Прыпяці рацэ Убарць каля вёскі Краснабярэжжа ўзроўні вады перавысяць адзнакі выхаду вады на пойму. Раставанне лёду на рэках і вадаёмах працягнецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю