Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык расказаў БелТА, якія пытанні структуры пасеваў краіны цяпер на першым месцы.
Асноўныя задачы для сельскай гаспадаркі — забеспячэнне харчовай бяспекі, стварэнне кармавой базы. «Цяпер актуальна пытанне развіцця менавіта сартоў раслін. Гэта значыць сам від расліны застаецца той жа, але сарты, якія дзякуючы Акадэміі навук ствараюцца, ужо больш устойлівыя да неспрыяльных умоў», — адзначыў Мікалай Лешык.
Новыя сарты, якія з’явіліся на беларускіх палях, у недалёкім мінулым былі больш цеплалюбівыя, а цяпер адаптаваны да ўмеранага клімату. «Гэта і тыя ж самыя кавуны, якія ўжо дзесяцігоддзі вырошчваюцца ў рэспубліцы. Гэта і вялікая разнастайнасць па ягадных культурах. Я думаю, работа нашай навукі таксама прадаўжаецца, і будзем чакаць ад іх новых культур. Нават і ў кармавых культурах ужо ёсць даволі вялікія станоўчыя зрухі па стварэнні сартоў той жа самай люцэрны. Да гэтага мы нават не думалі, што ва ўмовах Рэспублікі Беларусь будзе вырошчвацца насенне люцэрны. Але факт ужо ёсць. Адпрацуем тэхналогію, я думаю, гэта зноў будзе новая культура, якая будзе запатрабавана», — сказаў ён.