Набор на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі пашыраецца не ў залежнасці ад конкурсу, а ад запатрабаванасці спецыяльнасцей.
«У кожным рэгіёне ёсць свае топавыя спецыяльнасці. Напрыклад, у Гомельскай вобласці ў нас машынабудаўнічыя гіганты, і яны развіваюцца. Там адна з самых запатрабаваных абітурыентамі кваліфікацый — гэта станочнікі, аператары станкоў з праграмным кіраваннем. Там конкурсы ў каледжы не толькі на навучанне за кошт сродкаў бюджэту, але і на мэтавую падрыхтоўку па такіх спецыяльнасцях. Па іншых абласцях гэта могуць быць рабочыя для сферы грамадскага харчавання, рабочыя для сферы транспарта. Гэта значыць роскід вельмі вялікі ў залежнасці ад рэгіёна і ад той сферы эканомікі, якая ў рэгіёне развіваецца», — растлумачыла Аляксандра Пятрова.Што да сярэдняй спецыяльнай адукацыі, то тут традыцыйна запатрабаваны спецыяльнасці медыцынскія, педагагічныя, сфера ІКТ.
«Мінскі радыётэхнічны каледж заўсёды прыводзіцца ў сродках масавай інфармацыі як каледж з высокімі баламі. Вядома, у нас вельмі шмат у рэспубліцы таленавітых дзяцей, таму каледжы сферы мастацтваў таксама трымаюць вельмі высокі прахадны бал», — расказала прадстаўнік ведамства.У кожнай вобласці па два-тры каледжы мастацтваў абавязкова, але можа быць і больш. У іх для абітурыентаў прадугледжаны ўнутраныя ўступныя іспыты.
«У Мінску іх значна больш. У кожнай вобласці ёсць і каледжы мастацкай накіраванасці, і музычныя каледжы. Таксама ў кожнай вобласці ёсць вучылішчы алімпійскага рэзерву, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для нашых і нацыянальных каманд, і, уласна, для нашых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія потым ажыццяўляюць падрыхтоўку па розных відах спорту. Каледжы ўвогуле раўнамерна па рэгіёнах размеркаваны», — адзначыла Аляксандра Пятрова.