Top.Mail.Ru
73

Якія перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з Архангельскай вобласцю

Лясная селекцыя і вытворчасць сарбентаў

Перспектыўныя напрамкі двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся ў час рабочай сустрэчы намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксея Труханава з міністрам навукі, вышэйшай школы і навукова-тэхналагічнага развіцця Архангельскай вобласці Расіі Аляксеем Аксёнавым, паведамілі ў прэс-службе НАН.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася таксама рэалізацыя сумесных праектаў, у тым ліку ў сферы экалогіі і прыродакарыстання. У прыватнасці, размова ішла аб генетыка-селекцыйным узнаўленні лясоў, вытворчасці сарбентаў на аснове сыравіны тарфяных радовішчаў Архангельскай вобласці, мадыфікацыі геному раслін для павышэння іх прадукцыйнасці і паляпшэння спажывецкіх характарыстык, даследаванні ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя мікрапластыкамі.

Ад Акадэміі навук у сустрэчы ўдзельнічалі акадэмік-сакратар аддзялення біялагічных навук Алег Баранаў і дырэктар Інстытута прыродакарыстання Сяргей Лысенка.

Візіт дэлегацыі Архангельскай вобласці ў Мінск праходзіць з 11 да 13 сакавіка. Праграма іх знаходжання ўключае наведванне акадэмічнай пастаянна дзеючай выстаўкі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці» і прадпрыемстваў прамысловасці, а таксама правядзенне шостага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Архангельскай вобласцю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю