Праваахоўнікі не зніжаюць узровень кантролю за ходам уборачнай, спыняючы крадзяжы на аб’ектах АПК. У разгар жніва міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Галоўная задача мабільных і рэйдавых груп — прадухіленне фактаў безгаспадарчасці, кантроль працоўнай дысцыпліны і поўнае спыненне замахаў на маёмасць сельгаспрадпрыемстваў.
Аператыўнікі БЭЗ выяўляюць злачынныя схемы. У кожным выпадку даецца прынцыповая прававая ацэнка. Распачатыя крымінальныя справы па фактах крадзяжоў і прысваення даручанай маёмасці. Так, затрыманы 29-гадовы трактарыст-машыніст аднаго з прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна, які сістэматычна зліваў дызельнае паліва са свайго службовага трактара. Агульны аб’ём выкрадзенага склаў амаль 1,4 тыс. літраў, а сума шкоды прадпрыемствц перавысіла 3 тыс. рублёў.
У Калінкавіцкім раёне распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 60-гадовага кіроўцы пагрузчыка, які за час працы прысвоіў 215 л саляркі і іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на больш за 500 рублёў.
Два факты прысваення паліва зафіксаваныя на прадпрыемстве Ельскага раёна. Трактарысты-машыністы гаспадаркі злілі з даручанай ім тэхнікі амаль 700 л дызелю. Агульная шкода перавысіла 1,8 тыс. рублёў.
Начальнік аддзела УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Хітун падкрэсліў, што міліцыя штодня і ў кругласутачным рэжыме праводзіць рэйды на аб’ектах АПК. Кожнаму факту незаконнага замаху на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці даецца строгая прававая ацэнка.