Top.Mail.Ru

Якія нацыянальныя скарбы архітэктуры прэтэндуюць на месца ў спісе ЮНЕСКА, растлумачылі ў Мінкультуры

Якія нацыянальныя скарбы архітэктуры прэтэндуюць на месца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, расказаў намеснік міністра культуры Сяргей Саракач, паведаміла БелТА.


Асобны аб’ект, які плануецца разгледзець у якасці намінацыі ў спіс, — Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку. «Гэта сапраўды ўнікальны аб’ект XII стагоддзя, які дайшоў да нашых дзён фактычна ў тым выглядзе, у якім быў пабудаваны. Яго ўнікальнасць у тым, што захаванасць фрэсак XII стагоддзя дасягае амаль 80 працэнтаў. Гэты аб’ект сапраўды адпавядае ўсім крытэрыям, ён з’яўляецца ўнікальным — больш такіх аб’ектаў у свеце няма», — падкрэсліў Сяргей Саракач.

Паводле ацэнкі намесніка міністра, перспектыўны таксама палацава-паркавы ансамбль Булгакаў — помнік архітэктуры ў аграгарадку Жылічы ў Кіраўскім раёне. «Там таксама вялікая захаванасць палаца, была выканана рэстаўрацыя аб’екта і на сёння завяршаюцца работы па рэстаўрацыі паркавай зоны. Уключэнне кожнага аб’екта ў спіс матэрыяльнай або нематэрыяльнай спадчыны — гэта магчымасць для Рэспублікі Беларусь заявіць аб сабе ў сусветнай прасторы», — падкрэсліў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю