Расказваем дзе зарадзіцца навагодняй атмасферай і акунуцца ў казку.
Якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў перыяд навагодніх свят, расказала начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына.
Запланавана больш за 100 мерапрыемстваў
Пачатак навагоднім мерапрыемствам пакладзе запальванне галоўнай ёлкі краіны 15 снежня ў 17.00 на Кастрычніцкай плошчы.Разам з гэтым адбудзецца адкрыццё акцыі «Нашы дзеці», а таксама запуск сеткавай ілюмінацыі горада.
Асноўныя мерапрыемствы — у цэнтры горада
- Палац спорту
- Верхні горад
«Яно будзе незвычайным, не такім, як кожны год. Мы падрыхтавалі праекцыю на канцэртную залу «Верхні горад» з вялікай колькасцю артыстаў, экранаў. Праграма абяцае быць яркай і запамінальнай», — расказала начальнік упраўлення.
- Ракаўскі дворык
- Гісторыка-культурны комплекс «Лошыцкі парк»
Гулянні ў кожным раёне сталіцы!
Падрабязней азнаёміцца з планам мерапрыемстваў можна на сайце Мінгарвыканкама. Начальнік упраўлення культуры адзначыла, што ўсе праграмы зусім новыя, так што ацаніць іх дакладна варта.- Гандлёвы цэнтр «Першы Нацыянальны гандлёвы дом»
Навагодняя ноч
У навагоднюю ноч будуць працаваць каля 20 пляцовак у раёнах.«У асноўным гэта паркавыя зоны. Асноўная гарадская пляцоўка ў навагоднюю ноч — каля Палаца спорту. Яна будзе працаваць 1 студзеня з 00.10 да 4.00, і мы працягнем праграму з 20.00 да 23.00. Запрашаем усіх жыхароў і гасцей сталіцы адзначыць з намі навагоднія святы!» — сказала Кацярына Лучына.